Расія прыпыняе бязвізавы рэжым з Турцыяй

Расія прыпыняе бязвізавы рэжым з Турцыяй

Расія прыпыняе бязвізавы рэжым з Турцыяй. Такую заяву зрабіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў са сваім сірыйскім калегам Валідам Муалемам. Паводле Лаўрова, рашэнне пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2016 года, перадае ria.ru

Расійскі міністр замежных справаў дадаў, што “гэта не надуманая пагроза”. “Гэтыя пагрозы цалкам рэальныя, мы з усёй адказнасцю паведамляем пра гэта”, — сказаў ён.

Крызіс у адносінах Расіі і Турцыі пачаўся пасля таго, як у аўторак, 24 лістапада, у Сірыі пацярпеў крушэнне расійскі бамбардзіроўшчык Су-24. Самалёт збілі турэцкія ваенныя. Паводле іх версіі, Су-24 зайшоў на тэрыторыю Турцыі і праігнараваў папярэджанні. Расійскі бок у сваю чаргу заяўляе, што самалёт быў на тэрыторыі Сірыі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі