Расія просіць Беларусь спыніць рээкспарт садавіны з Пакістана

Расія просіць Беларусь спыніць рээкспарт садавіны з Пакістана

Расія просіць Беларусь спыніць рээкспарт садавіны з Пакістана. Рассельгаснагляд паставіў пад сумненне сапраўднасць лагістычных шляхоў іх паставак.

Як інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляда, былі зафіксаваныя пастаўкі ў Расію з Беларусі падкаранціннай прадукцыі з Пакістана, якая раней не пастаўлялася. Пасля гэтага былі праведзеныя перамовы з адным з кіраўнікоў Міністэрства нацыянальнай бяспекі харчавання і даследаванняў Пакістана. Пакістанскі бок пацвердзіў, што экспарт садавіны (найперш свежых грушаў) здзяйсняецца наўпрост у Беларусь, у ЕС яе не пастаўляюць. Масква і Ісламабад дамовіліся пра аператыўнае пацверджанне сапраўднасці фітасанітарных сертыфікатаў, пра прадастаўленне інфармацыі пра аб'ём і асартымент прадукцыі.

Пакуль расіяне праводзяць расследаванне, яны папрасілі Галоўную дзяржаўную інспекцыю па насенняводству, каранціну і ахове раслін Рэспублікі Беларусь спыніць выдачу рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў да згаданую пакістанскую садавіну. Адзначаецца, што гэта робіцца з мэтай недапушчэння на расійскую тэрыторыю сельскагаспадарчай прадукцыі, якая трапіла пад абмежаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі