Расія перакідае “Тэрмінатараў” да Севераданецка — што гэта значыць?

Расія размесціла адзіную дзейную роту сваіх баявых машын падтрымкі танкаў “Тэрмінатар” у раёне Севераданецка, цытуе ВВС Міністэрства абароны Вялікабрытаніі. Горад застаецца адным з галоўных тактычных прыярытэтаў Расіі на дадзены момант, робяць выснову адмыслоўцы міністэрства.

“Выкарыстанне “Тэрмінатараў” дапускае наяўнасць тут расійскага злучэння, вядомага як Цэнтральная групоўка войскаў, якое панесла вялікія страты пад Кіевам напачатку вайны”, — гаворыцца ў заяве.

“Тэрмінатары” выступаюць у складзе танкавых фармаванняў, іх мэта — знішчэнне супрацьтанкавых сіл суперніка.

Яны былі распрацаваны для абароны баявых танкаў пасля афганскай і чачэнскай войн. Але на ўзбраенні ў РФ не больш 10 такіх машын, піша Meduza. Мінабароны Вялікабрытаніі адзначае, што ў такой колькасці “Тэрмінатары” наўрад ці могуць зрабіць істотны ўплыў на ход падзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі