Расія не змагла абыграць Алжыр і выбыла з футбольнага чэмпіянату (відэа)

У заключным матчы групавога раунда расійская каманда згуляла ўнічыю з Алжырам — 1:1. Перад гэтым алжырцы абыгралі зборную Паўднёвай Карэі (4:2), і ім дастаткова было згуляць унічыю. Расіяне адкрылі лік, аднак на 60-й хвіліне Іслам Слімані змог "прабіць" Ігара Акінфеева, звёўшы гульню да нічыёй.

У іншым матчы зборная Бельгіі перамагла каманду Паўднёвай Карэі — 1:0.

Такім чынам, вызначыліся ўсе пары 1/8 фіналу. Плэй-оф чэмпіянату свету стартуе 28 чэрвеня.

Бразілія — Чылі. 28 чэрвеня.


Калумбія — Уругвай. 28 чэрвеня.


Галандыя — Мексіка. 29 чэрвеня.


Коста-Рыка — Грэцыя. 29 чэрвеня.


Францыя — Нігерыя. 30 чэрвеня.


Германія — Алжыр. 30 чэрвеня.


Аргенціна — Швейцарыя. 1 ліпеня.


Бельгія — ЗША. 1 ліпеня.

Фота — euroline.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі