Расія мае прэтэнзіі да якасці беларускай солі

Росспажыўнагляд у часе планавага кантролю знешніх паставак тавараў у Расію знашоў неадпаведнасці патрабаванням да харчовай прадукцыі ў солі ААТ “Мазырсоль” і ААТ “Белкалій”.

Як паведамляе ТАСС, парушэнні таксама выяўленыя і ва ўкраінскай прадукцыі ад кампаній “Арцёмсоль” і “Славянская соль”.

Паводле Росспажыўнагляду, дапушчаныя парушэнні па ўтрыманні розных дамешкаў і ёду, а таксама па арганалептычных паказніках. Цяпер Расія ўзмацняе санітарна-каранцінны кантроль гэтай прадукцыі на мяжы.

Раней расійскія кантралюючыя органы мелі прэтэнзіі да беларускай мясной прадукцыі. Россельгаснагляд забараніў пастаўкі прадукцыі з болей як 20 беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з нібыта выяўленай неадпаведнасцю нормам і патрабаваннях.

На сёння санкцыі знятыя з шасці беларускіх прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі