Расія адклікае сваіх вайскоўцаў з цэнтра кантролю за перамір'ем ў Данбасе

Расія адклікае сваіх вайскоўцаў з цэнтра кантролю за перамір'ем ў Данбасе

Масква афіцыйна спыніла ўдзел у адзіным назіральным органе ў Данбасе, дзе быў прадстаўлены генштаб Расіі ды адклікала сваіх прадстаўнікоў з цэнтра кантролю за перамір'ем, перадае Бі-Бі-Сі

У каментары МЗС Расіі з гэтай нагоды гаворыцца, што расійскія афіцэры не могуць працаваць у Сумесным цэнтры кантролю і каардынацыі спынення агню і стабілізацыі лініі судакранання бакоў у Данбасе праз перашкоды, якія нібыта чыніць украінскі бок. У якасці такіх перашкодаў названыя непаважлівае стаўленне, перашкоды ў паездках, забароны на зносіны з мясцовым насельніцтвам, а таксама новыя патрабаванні да расіян, якія ўязджаюць на тэрыторыю Украіны. МЗС Расіі кажа, што з 1 студзеня 2018 года расіяне будуць абавязаныя прадастаўляць ўладам Украіны занадта шмат асабістых звестак. 

МЗС Украіны ўжо выказаў сваё абурэнне аднабаковым рашэннем Расійскай Федэрацыі. У Генштабе Украіны кажуць, што іх вайскоўцы працягнуць працу ў гэтым цэнтры, выконваючы мінскія пагадненні, але толькі ў раёнах, падкантрольных Кіеву.

Цэнтр быў створаны ў адпаведнасці з мінскімі дамовамі ў верасні 2014 года — амаль праз паўгода пасля анэксіі Крыма і пачатку баявых дзеянняў на Данбасе. У ім працуюць 75 прадстаўнікоў ваеннага камандавання Украіны і генштаба Расіі, асабісты склад цэнтра абнаўляецца кожныя тры месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі