Вы тут

Матч Арыны Сабаленка можна будзе паглядзець у жывым эфіры

Арына Сабаленка / twitter.com/adelaidetennis

Раніцай у сераду, 15 студзеня, матч Арыны Сабаленка можна будзе паглядзець у жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 9:30 паводле беларускага часу. Беларуская тэнісістка ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе сустрэнецца з амерыканкай Бернардай Пера. Сабаленка — 12-я ракетка свету, яе саперніца — 70-я ў сусветным рэйтынгу.

У 1/16 фіналу Арына Сабаленка перамагла ў трох сэтах Се Шувэй з Тайваня — 5:7, 6:1, 7:5. Іх паядынак працягваўся больш за дзве гадзіны.

Пасля турніру ў Адэлаідзе Сабаленка пачне выступленне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.