Рада разышлася на два тыдні, не разгледзеўшы адстаўку Яцанюка

Намеснік спікера Вярхоўнай Рады Руслан Кашулінскі закрыў пасяджэнне парламента і абвясціў пра наступную сустрэчу 12 жніўня. У Радзе дэпутаты чакалі пісьмовай заявы аб звальненні прэм'ер-міністра Арсеня Яцанюка, каб разгледзець яго адстаўку. Аднак, нягледзячы на заявы Кабміна, што дакумент быў адпраўлены, да разгляду пытання народныя абраннікі так і не перайшлі, перадае tsn.ua.

На наступным тыдні дэпутаты павінны працаваць у акругах, а яшчэ праз 7 дзён — у камітэтах.

Нагадаем, у чацвер Арсень Яцанюк накіраваў у Раду заяву аб адстаўцы, калі тая не прыняла бюджэтныя прапановы ўрада.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі