Работніца “Дываноў Брэста” судзіцца з інжынерам па ахове працы

Справу разглядае суд Маскоўскага раёна горада Брэста. Вось што распавядае заяўніца Галіна Марчук, работніца аздобнага цэха:



"Цяпер зіма, ацяплення крыху, усё цвіллю пакрытае, так што мы пераапраналіся на працоўных месцах. Не я адна. Усіх папярэдзілі, каб прыбралі вопратку. І я сказала, што паліто зараз прыбяру. Яна адразу кажа: “Пляткарка, пляткарка!” і з грымасай такой стукнула мяне, потым піхнула ў грудзі".

Спадарыня Марчук просіць суд абараніць яе права на недатыкальнасць асобы.



Інжынер па ахове працы сказала, што такія людзі, як Галіна Марчук, наносяць прадпрыемству вялікую шкоду, “бо ў цяжкі для яго час распавядаюць журналістам усялякае”. Фізічны кантакт са сваёй цёзкай тлумачыць абарончай рэакцыяй.



Кропку ў справе “работніца супраць інжынера” суд мае паставіць 7 лютага.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі