Рабаў: У Беларусь ідуць дажджы і навальніцы

Рабаў: У Беларусь ідуць дажджы і навальніцы

У Беларусь ужо сёння прыйдуць дажджы і навальніцы. Пра гэта паведаміў у сваім Фэйсбуку начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле галоўнага сіноптыка Беларусі, сёння ў другой палове дня па заходніх і цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходнім 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў на секунду. У Мінску чакаецца ўвечары кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцы парывы да 14 метраў за секунду. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 17-19 градусаў цяпла. Рабаў адзначае, што дажджы будуць розныя па інтэнсіўнасці ў розных рэгіёнах краіны — і кароткачасовыя слабыя, і залевы.

У чацвер уначы і раніцай ва ўсходніх і цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Удзень пераважна без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ўначы +3 +9, па паўднёвым усходзе да +12, удзень +13 +19.

У пятніцу ўначы па паўднёвым захадзе, удзень на вялікай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ўначы +5 +12, удзень +16 +23, на поўдні +24 +25, у паўночна-заходніх раёнах +12 +15.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі