П'яныя ўкраінцы на аўтамабілі Nissan прарваліся праз мяжу ў Беларусь

П'яныя ўкраінцы на аўтамабілі Nissan прарваліся праз мяжу ў Беларусь

П'яныя ўкраінцы на аўтамабілі Nissan прарваліся праз мяжу ў Беларусь. Украінскія памежнікі не змаглі спыніць легкавік, а вось беларусы яго затрымалі. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося а 6-й гадзіне раніцы 20 снежня. Украінскія памежнікі паведамілі беларускім калегам, што ў пункце пропуску "Гарадзішча" невядомыя на аўтамабілі на вялікай хуткасці прарваліся ў бок Беларусі.

У пункце пропуску "Верхні Церабежаў" беларускія памежнікі паспелі разгарнуць сродкі прымусовага спынення машын. Nissan удалося спыніць у 50 метрах ад пункта пропуску, у ім былі пашкоджаныя тры колы. У легкавіку знаходзіліся двое грамадзян Украіны, жыхары Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці. Па знешніх прыкметах яны былі ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Украінцаў затрымалі для далейшага разбіральніцтва.

П'яныя ўкраінцы на аўтамабілі Nissan прарваліся праз мяжу ў Беларусь
Фота: http://gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі