П'яны беларус зладзіў дэбош у самалёце, які ляцеў у Магадан

П'яны беларус зладзіў дэбош у самалёце, які ляцеў у Магадан

У Магадане 28-гадовага беларуса асудзілі на 1 год і 1 месяц папраўчых работ. 

Суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве на паветраным транспарце, піша Далёкаўсходняя транспартная пракуратура Расіі.

Здарэнне адбылося ў сакавіку 2021 года. Нецвярозы мужчына зладзіў дэбош на борце рэйса Масква — Магадан: "Лаяўся нецэнзурнай лаянкай на адрас чальцоў экіпажа і пасажыраў, бегаў па салоне, перашкаджаючы працы бортправаднікоў, перакуліў вазок з ахаладжальнымі напоямі. Затым замкнуўся ў туалетным пакоі, дзе наносіў удары кулакамі па сценах, выклікаючы ў людзей, якія знаходзяцца ў салоне самалёта, неспакой і асцярогі за бяспеку палёту".

Дэбашыра затрымалі супрацоўнікі транспартнай паліцыі, калі самалёт прызямліўся ў Магадане.

На судзе мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.

Суд залічыў яму час утрымання пад вартай — з разліку адзін дзень пад вартай за тры дні папраўчых работ. У выніку мужчыну вызвалілі ў зале суда, бо пакаранне ён адбыў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі