П'яны бацька абліў бензінам загадчыцу дзіцячага садка і пагражаў падпаліць

П'яны бацька абліў бензінам загадчыцу дзіцячага садка і пагражаў падпаліць

Загадчыца садка ў пасёлку Прывольным пад Мінскам звярнулася ў Мачулішчанскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС. Жанчына распавяла, што бацька аднаго з выхаванцаў абліў яе бензінам і пагражаў падпаліць, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Па словах жанчыны, ёй затэлефанавала мясцовая жыхарка і паведаміла, што бацькі аднаго з яе выхаванцаў моцна п'яныя, дзіця знаходзіцца без належнага нагляду. Загадчыца садка адправілася дадому да названай сям'і. Пабачыўшы п'яных бацькоў, яна хацела забраць дзіця. Але п'яны бацька стаў пагражаць педагогу, а потым прынёс каністру і абліў яе бензінам. Потым мужчына заявіў, што калі загадчыца садка не сыдзе, то ён яе спаліць і дастаў з кішэні каробку запалак. Спалохаўшыся, жанчына выбегла на вуліцу і выклікала міліцыю.

Пакуль міліцыянты прыехалі на выклік, зламыснік паспеў уцячы з сям'ёй. Аднак неўзабаве яго затрымалі. 

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам. Мужчыну пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі