П'яны бабруйчанін на аўто наехаў на бацьку, які сядзеў на дарозе
У ноч на 21 верасня, каля 2-й гадзіны ночы, каля вёскі Вішанька Кіраўскага раёна Магілёўшчыны адбылося ДТЗ са смяротным вынікам. Непрацуючы 30-гадовы жыхар Бабруйска ехаў нецвярозым на "Жыгулях". У цемры, як паведамляе interfax.by, ён наехаў на 53-гадовага пенсіянера, які сядзеў на праезнай частцы дарогі.
Як выявілася, загінулы быў бацькам кіроўцы. Паведамляецца, што ён не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.
З якой прычыны мужчына сярод ночы сядзеў на дарозе, не паведамляецца.
Фота: onliner.by