П’яная жыхарка Мачулішчаў нацкавала сабак на мінака

П’яная жыхарка Мачулішчаў нацкавала сабак на мінака

П’яная жыхарка Мачулішчаў нацкавала сабак на мінака. Як перадае прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, інцыдэнт адбыўся ўначы 16 сакавіка. Мясцовы жыхар ішоў на прыпынак электрычкі, каб ехаць на працу ў начную змену. Там ён пабачыў жанчыну з двума сабакамі. Гаспадыня аддала ім каманду “фас”, жывёлы кінуліся на мінака і пакусалі яго.

Пазней, калі на месца здарэння прыбыла міліцыя, гаспадыня нацкавала сваіх псоў ужо на праваахоўнікаў, якія вымушаныя былі прымяніць табельную зброю. Адзін з сабак атрымаў дзве кулі і трапіў у ветклініку.

Вінаватая ў інцыдэнце — 54-гадовая жыхарка Мачулішчаў. Яна была ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Адметна, што раней яе прыцягвалі да адказнасці ў падобнай сітуацыі. У жніўні мінулага года парушальніцу аштрафавалі на 460 рублёў.

Цяпер гаворка вядзецца пра магчымае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за злоснае хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі