П’яная пасажырка ў Мінску хацела разлічыцца з таксоўцам сэксам
З незвычайным спосабам аплаты сутыкнуўся адзін з мінскіх таксоўцаў, як паведаміла мінская міліцыя ў сацсетках 26 верасня.
Таксовец вёз п'яную пасажырку. Жанчына адмовілася плаціць за паездку і прапанавала аплату "натурай". Аднак таксовец не пагадзіўся і здаў яе ў міліцыі.
Паводле інфармацыі nn.by, пасажырку даставілі ў РАУС Фрунзенскага раёна сталіцы. Іншыя падрабязнасці здарэня не агучваюцца.
В #дежурка таксист привез пьяную пассажирку, которая отказывалась оплачивать поездку. Предлагала оплатить "натурой"
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) September 26, 2017