П'яная матацыклістка спрабавала пакусаць інспектара ДАІ

П'яная матацыклістка спрабавала пакусаць інспектара ДАІ

У вёсцы Альшаны ў Столінскім раёне затрымалі 28-гадовую п'яную матацыклістку. Яна ехала на матацыкле "Урал" з каляскай (у ёй была пасажырка) і не спынілася на патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ. Пачалася пагоня. Паколькі жанчына не была мясцовай жыхаркай, яна кепска арыентавалася ў вёсцы. Неўзабаве яна не саўладала з кіраваннем, яе матацыкл заграз у пяску, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Падчас медасведчання стала вядома, што ў паветры, якое выдыхнула жанчына, было каля 2 праміле алкаголя. Высветлілася, што ў яе няма правоў на кіраванне матацыклам, а пасажырка ехала без моташлема.

Затрыманая патрабавала яе выпусціць і неаднаразова спрабавала ўкусіць інспектара ДАІ, пагражала яму. Пасля яна прыгадала, што дома засталіся двое малых дзяцей і пачала прасіць адвезці яе да іх.

У адносінах жыхаркі вёскі Семягошчыцы склалі адміністрацыйныя пратаколы. Матацыкл апынуўся на штрафстаянцы.

Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці

П'яная матацыклістка спрабавала пакусаць інспектара ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі