Вы тут

Пуцін спрасціў для жыхароў "ЛНР/ДНР" атрыманне расійскага грамадзянства

Уладзімір Пуцін / Reuters

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным атрыманні расійскіх пашпартоў жыхарамі асобных раёнаў Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, піша "Новая газета". 

Цяпер жыхарам так званых "ДНР" і "ЛНР" для атрымання расійскага грамадзянства трэба будзе падаць заяву ў тэрытарыяльныя органы расійскага МУС і прыкласці да яе копію пашпарта іншай дзяржавы. Разгляд дакументаў мусіць заняць не больш як тры месяцы.

Памочнік расійскага прэзідэнта Уладзіслаў Суркоў назваў рашэнне "справядлівым і непазбежным". Ён заявіў, што "атрымаўшы пашпарты, людзі будуць адчуваць сябе больш абароненымі і свабоднымі".