Вы тут

Пуцін прызначыў Мішусціна кіраўніком урада Расіі

Міхаіл Мішусцін і Дзмітрый Мядзведзеў / Reuters

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Міхаіла Мішусціна прэм'ер-міністрам, піша "Новая газета". 

Таксама Пуцін увёў пасаду намесніка старшыні Савета бяспекі, якой раней не было. На гэтую пасаду ён прызначыў былога прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева.

Адстаўка ўрада Дзмітрыя Мядзведзева адбылася ўчора, 15 студзеня. Перад гэтым Уладзімір Пуцін, выступаючы перад Федэральным сходам заявіў пра намер правесці канстытуцыйную рэформу ў краіне. 

Дзярждума падтрымала прызначэнне Мішусціна на пасаду прэм'ер-міністра. За яго прагаласавалі 383 дэпутаты, 41 чалавек утрымаўся, супраць не галасаваў ніхто.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.