Пуцін і іншыя прэзідэнты краін АДКБ прыляцелі ў Мінск

Пуцін і іншыя прэзідэнты краін АДКБ прыляцелі ў Мінск

У чацвер у другой палове дня ў Мінску ў Палацы Незалежнасці пройдзе сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Для ўдзелу ў ёй у Беларусь прыляцелі ўсе кіраўнікі краін згаданай арганізацыі. Яшчэ 29 лістапада з двухдзённым афіцыйным візітам у нашу краіну прыбыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Увечары ў сераду прыляцеў новаабраны прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў.

30 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліліся самалёты прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, армянскага прэзідэнта Сержа Саргсяна, расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Як інфармуе БЕЛТА, на мінскім саміце падвядуць вынікі беларускага старшынства ў АДКБ у 2017 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі