Прызначылі дату суда над палітзняволенай Ксеніяй Луцкінай

Прызначылі дату суда над палітзняволенай Ксеніяй Луцкінай

1 верасня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца працэс над былой журналісткай Белтэлерадыёкампаніі Ксеніяй Луцкінай, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Разглядаць справу будзе суддзя Таццяна Фалькоўская.

Луцкіну затрымалі ў Мінску 22 снежня 2020 года. Больш за паўтара года яна знаходзіцца ў СІЗА №1. 

Яе вінавацяць паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Журналістцы пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі. 

Вядома, што за час знаходжання за кратамі ў Луцкінай моцна пагоршала здароўе. У яе абвастрылася бранхіяльная астма, таксама паведамлялася, што павялічваецца пухліна ў мозгу. У 2014-м жанчыне зрабілі аперацыю і выдалілі дзве пухліны ў мозгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі