Вы тут

Прызначаны новы кіраўнік тэлеканала СТБ

Аляксандр Асенка / novaya.by

Прызначаны новы кіраўнік тэлеканала СТБ. Замест Кірыла Казакова гендырэктарам стаў Аляксандр Асенка, які дагэтуль працаваў у Наваполацку, быў дырэктарам мясцовага кабельнага тэлебачання "Вектар".

Казакоў атрымае нейкае новае прызначэнне. Ён, дарэчы, прапрацаваў гендырэктарам СТБ крыху больш за год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.