Вы тут

Прызначана новая дата Алімпіяды ў Токіа

Рашэнне пра перанос было прынята з-за сітуацыі з распаўсюдам COVID-19 / Reuters

Прызначана новая дата Алімпіяды ў Токіа. Яна мусіць адкрыцца 23 ліпеня 2021 года. Старт Паралімпіяды прызначаны на 24 жніўня наступнага года. Даты ўзгаднілі аргкамітэт, улады Японіі і Міжнародны алімпійскі камітэт.

Рашэнне пра перанос летніх Алімпійскіх гульняў з 2020-га на 2021 год было прынята на мінулым тыдні з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі COVID-19. На сённяшні дзень зафіксавана 732 тысячы заражаных у свеце, памерлі больш за 34 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.