"Прыйдзе час — выбераце новага Лукашэнку"

"Прыйдзе час — выбераце новага Лукашэнку"

На "Усебеларускім народным сходзе" Аляксандр Лукашэнка эмацыйна выказаў свае крыўды. Таксама ён заявіў, што на наступных выбарах будуць выбіраць "новага Лукашэнку", а не новага прэзідэнта.

"Так, Лукашэнка не той, ды Лукашэнка непажаданы. Але справа ж не ў Лукашэнку. Прыйдзе час — выбераце новага Лукашэнку ці кагосьці яшчэ там. Сярод вас таленавітых людзей шмат такіх. Але хіба толькі таму, што камусьці ён не падабаецца, што, бачыце, ён з аўтаматам бегае там па вуліцах, яго трэба скінуць", — заявіў Лукашэнка. 

"Усебеларускі народны сход" праходзіць у Мінску 11-12 лютага. На яго сабралі выключна прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі