Прывід Курта Кабейна стаў персанажам тэатральнай пастаноўкі (Відэа)

Прывід Курта Кабейна стаў персанажам тэатральнай пастаноўкі "Nevermind", перадае Lenta.ru са спасылкай на New Musical Express.  Аўтарам п'есы выступіў брытанскі драматург Марцін Садофскі, а пастаноўшчыкам Дзілан Браўн.

У спектаклі распавядаецца выдуманая гісторыя нейкага журналіста, якому здань Кабейна з'яўляецца кожны раз, калі з тым здараецца чарговая жыццёвая няўдача. З карэспандэнтам рокер размаўляе пра філасофію самагубства.

Сыграе журналіста-няўдачніка Крыс Когіл. У дух Курта Кабейна пераўвасобіцца малавядомы акцёр Том Рэйлтан. Прэм’ера спектакля адбудзецца 16 чэрвеня ў Лондане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі