Прысуд Каліне будзе агучаны праз тыдзень
Прысуд спеваку Віктару Каліне і яго жонцы Святлане будзе агучаны 12 чэрвеня. Сёння Першамайскі раённы суд Мінску працягнуў разгляд іх справы.
Пракурор патрабуе для Віктара Каліны 6 гадоў зняволення. Нагадаем, Віктар і Святлана Каліна абвінавачваюцца ў махлярстве.
Па версіі следства, яны прадалі ў Расіі свой аўтамабіль «Мерседэс-500», а пасля заявілі аб яго ўгоне ды атрымалі страхавую кампенсацыю ў памеры 34 тысячы долараў. Каліны кажуць, што невінаватыя, а сталі ахвярамі правакацыі.