Прыняцце ў ЗША пакету антыкрызісных мер не спыніла крызісу на рынку

Навіны з Кангрэсу не змаглі ўзбадзёрыць амерыканскія біржы. Індэкс Доу Джонса 3 верасня прыйшоў да самой нізкай адзнацы за апошнія сем гадоў. Ён зваліўся на 157 пунктаў або 1,5 адсотка. Індэкс НАСДАК страціў 29 пунктаў. Аналагічна адрэагаваў і нафтавы рынак. Пятнічны гандаль на асноўных біржах завяршыўся паніжэннем кошту нафты. У Нью-Ёрку кошт ф'ючэрсаў на амерыканскую лёгкую нафту маркі Light Sweet Crude Oil знізіўся на 9 цэнтаў, зараз за барэль даюць 93 долары і 88 цэнтаў. У Лондане ф'ючэрсы на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent Crude Oil страцілі 31 цэнт, іх кошт склаў трохі больш за 90 долараў за барэль. Некаторыя аналітыкі лічаць, што попыт на нафту працягне зніжацца. А законапраект аб эканамічнай стабілізацыі ў ЗША толькі часова прыпыніць пагаршэнне ў фінансава-эканамічнай сферы краіны.

Пакет антыкрызісных мер прадугледжвае вылучэнне з бюджэту ЗША сямісот мільярдаў даолараў для скупкі «праблемных» актываў. Аналітыкі і фундатары, паміж тым, лічаць, што ўраду трэба распачаць як мінімум яшчэ некалькі прынцыповых крокаў па нармалізацыі фінансавага рынку.

Карэспандэнт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі