Прынц Гары і Меган паказалі свайго нованароджанага сына
![Прынц Гары і Меган паказалі свайго нованароджанага сына](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2019-05-08t124647z_1677608953_rc14846c5ad0_rtrmadp_3_britain-royals-baby.jpg.webp?itok=0rzfYbvz)
Прынц Гары і Меган паказалі журналістам свайго нованароджанага сына. Ён нарадзіўся ў панядзелак і з'яўляецца іх першым дзіцём. Меган сказала, што сын спакойны, у яго выдатны характар. "Ён проста мара... У мяне ёсць два найлепшыя хлопцы ў свеце, і таму я вельмі шчаслівая", — цытуе яе словы "Бі-Бі-Сі".
Пазней стала вядомае імя хлопчыка — Арчы Гарысан Маўнтбетэн-Віндзар.