Вы тут

Прынц Гары і Меган Маркл адмовіліся ад каралеўскіх тытулаў

Reuters

Прынц Гары і Меган Маркл адмовіліся ад каралеўскіх тытулаў. Адпаведную заяву вечарам 18 студзеня распаўсюдзіў Букінгемскі палац. З вясны 2020 года, калі рашэнне ўступіць у сілу, прынца Гары і Меган нельга будзе называць "ваша каралеўская высокасць", яны не змогуць афіцыйна прадстаўляць каралеву. Разам з тым Гары і Меган захаваюць тытулы герцага і герцагіні Сасэкскіх, а Гары захавае яшчэ і тытул прынца, дадзены яму пры нараджэнні.

Пара таксама пазбавіцца каралеўскіх прывілеяў і дзяржаўнага ўтрымання.

Як тлумачыцца ў заяве каралевы, рашэнне адмовіцца ад каралеўскіх тытулаў Гары і Меган прынялі з-за свайго імкнення жыць незалежна і зарабляць сабе на жыццё самастойна.

Лізавета II падтрымала рашэнне свайго ўнука і яго жонкі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.