Вы тут

Прылепін абвінаваціў Дзмітрыя Быкава ў "звычайным фашызме"

Захар Прылепін / Facebook​

У панядзелак, 2 снежня, рускі пісьменнік Захар Прылепін на сваёй старонцы ў Facebook раскрытыкаваў артыкул Дзмітрыя Быкава пра сітуацыю на Данбасе. Ён назваў калегу "актыўным вырадкам", а яго публікацыю — "звычайным фашызмам".

У сваім артыкуле Быкаў, які нядаўна вярнуўся з Кіева, шкадуе, што, як і прагназавалі Стругацкія, "в мире люденов туговато будет с иронией и милосердием". На думку пісьменніка, свет Данбаса зрабіў усё, каб у свеце Кіева да яго ставіліся без міласэрнасці і іроніі. Быкаў лічыць, што свет Данбаса не жадае, каб яго інтэгравалі і пакуль незразумела, што будзе рабіць Кіеў.

"Вось гэта (цытую новы артыкул Дзмітрыя Быкава) і ёсць — самы звычайны і самы банальны фашызм, — піша Прылепін. — Паводле Быкава Украіна і Данбас — дзве расы, тая, якая развіваецца, і нижэйшая. Данбас сам дамогся, каб да іх ставіліся без міласэрнасці і забамбілі восем тысяч чалавек, у тым ліку дзяцей. Таму што яны — людены".

У сваім пасце пісьменнік кажа, што яго нехта папрасіў разабраць гэты артыкул, але ён не будзе, таму што Быкаў, на яго думку, "самы звычайны і банальны вырадак". Цікава, што літаральна праз гадзіну Прылепін выліўся новай публікацыяй у Facebook, дзе працытаваў ананімных крытыкаў Быкава з Кіева, якія называюць яго "русскоговорящей гадиной" і "российской тварью".

Як нагадвае vz.ru, вясной 2019 года творчасць Быкава правяралі на экстрэмізм, але складу злачынства не знайшлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.