Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі размалявалі паліцыю фарбамі

Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі размалявалі іспанскіх паліцыянтаў фарбамі. У такую акцыю выліўся фестываль фарбаў Холі, які праходзіў у Барселоне ў суботу, 29 верасня. Свята, падчас якога ўдзельнікам дазволена кідацца фарбамі, перарасло ў вулічныя пратэсты і сутыкненні з праваахоўнікамі.

Пратэстоўцы закідвалі паліцыянтаў фарбамі, а тыя пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі, паведамляе REUTERS.

Год таму, 1 кастрычніка ў Каталоніі адбыўся рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі, але канстытуцыйны суд прызнаў галасаванне незаконным. Урад Каталоніі быў распушчаны. З тых часоў у Барселоне рэгулярна адбываюцца акцыі ў патрымку незалежнасці, якія часта выліваюцца ў сутычкі з паліцыяй.