Вы тут

Прыгожая брунетка Дар'я Шманай зноў прысутнічае на пасланні Лукашэнкі

Дар'я Шманай зноў прысутнічае на пасланні Аляксандра Лукашэнкі. Гэтая брунетка ўпершыню з'явілася ў атачэнні кіраўніка краіны падчас паслання 2014 года.

Яна ж пераможца конкурсу "Каралева Вясна-2013". Тады яна сядзела па правую руку ад памочніцы кіраўніка краіны Наталлі Пяткевіч, поруч з міністрам аховы здароўя.

Цяпер Дар'я Шманай слухае пасланне за памочнікам прэзідэнта па спорце Алегам Рыжанковым і міністрам аховы здароўя Васілём Жарко.

Новая дзяўчына з акружэння Лукашэнкі — пераможца конкурсу прыгажосці (фота)

Брунетка, якая падчас паслання Лукашэнкі сядзела сярод чыноўнікаў, аказалася пераможцай конкурсу "Каралева Вясна — 2013".

У інтэрв'ю Ксеніі Сабчак Аляксандр Лукашэнка распавёў пра Дар'ю Шманай.

"Яна працуе са мной два гады. Я ні на адным мерапрыемстве не сяджу з намыленай мордай з чыноўнікамі. З аднаго боку — сын, з другога — дзяўчына. У нас у службе пратакола працуюць вельмі прыгожыя дзяўчаткі. Просяць, ці можна з вамі пасядзець на мерапрыемстве, калі ласка! Калі б у мяне была такая дзяўчына, як Дар'я Шманай — гэта вышэй за дах!"

Дар'я прысутнічала і на пасланні мінулага года. Тады яна сядзела поруч з прэс-сакратаркай кіраўніка дзяржавы Наталляй Кірсанавай-Эйсмант. У інтерв'ю яна паведаміла Еўрарадыё, што "парцуе там", не ўдакладняючы, дзе і кім.

У 2014 годзе яна мусіла скончыць Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.