Прыбіральшчык за год зарабіў больш за 230 тысяч долараў

Прыбіральшчык за год зарабіў больш за 230 тысяч долараў

У ЗША прыбіральшчык за год зарабіў больш за 230 тысяч долараў. Мужчына працаваў практычна штодня па 17 гадзінаў.

Як піша The Sun, Лян Чжао Чжан працуе прыбіральшчыкам рэгіянальнай сеткі чыгункі ў Сан-Францыска. Асноўныя яго заробак складае больш за 56 тысяч долараў за год. 14 тысяч яму плаціць кампанія ў якасці бонусаў. Яшчэ каля 162 тысяч долараў мужчына атрымаў за перапрацоўкі.

За апошнія тры гады Лян Чжао Чжан зарабіў больш за 680 тысяч долараў. Мужчына кажа, што ў 2015 годзе ён працаваў без выхадных. Зусім магчыма, што ў бліжэйшыя гады прыбіральшчык стане мільянерам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі