Пры заходзе на платформу "Голас" карыстальнікаў накіроўваюць на сайт-заглушку

Пры заходзе на платформу "Голас" карыстальнікаў накіроўваюць на сайт-заглушку

Узніклі праблемы з доступам да сайта "Голас", які выкарыстоўваецца для альтэрнатыўнага падліку галасоў падчас прэзідэнцкіх выбарах.

Па словах распрацоўшчыкаў, хтосьці стварыў сайт-заглушку, на які трапляюць карыстальнікі. Яго дызайн падобны да арыгінальнага сайта.

Стваральнікі "Голаса" просяць карыстальнікаў не пакідаць на сайце свае даныя (у тым ліку нумары тэлефонаў і фатаграфіі). Для адпраўкі фатаздымкаў бюлетэняў яны прапаноўваюць карыстацца чат-ботамі ў Telegram і Viber.

Анлайн-платформа "Голас" створаная ініцыятывай "Сумленныя людзі". Выбарцам прапанавалі даслаць фота свайго бюлетэня ў чат-боты ў Viber і Telegram. Зрабіць гэта можна будзе не толькі з 4 па 9 жніўня, але і пасля выбараў. Потым усе бюлетэні будуць апрацаваныя.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына назвала "Голас" злачыннай інцыятывай. А Генпракуратура прыраўняла яе да сацыялагічнага апытання, якое ў Беларусі маюць права праводзіць толькі пасля атрымання адпаведнай ліцэнзіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі