Пры ўдары ракеты была ў ваннай: дзяўчына цудам выжыла ў разбураным доме ў Дняпры
Дзяўчына чакае ратавальнікаў на абломках разбуранага дома / hromadske.ua
Ва ўкраінскім Дняпры пад заваламі разбуранай расійскай ракетай шматпавярхоўкі загінула прынамсі 20 чалавек. Сярод іх дзіця. Лёс яшчэ 40 чалавек невядомы.
Цудам удалося выжыць дзяўчыне на фота:
Яна некалькі гадзін прачакала ратавальнікаў на абломках сваёй кватэры / hromadske.ua
Яна знаходзілася ў ваннай падчас удару ракеты, які цалкам абрынуў адзін з сегментаў дома 14 студзеня. Па дадзеных hromadske.ua, дзяўчыне 23 гады. У верасні яна страціла каханага на вайне. Цяпер разбураны і яе дом. Уначы яе бацькі ўсё яшчэ знаходзіліся пад заваламі і пра іх лёс нічога не было вядома.
Паводле папярэдніх звестак, удар разбурыў 72 кватэры і пашкодзіў яшчэ 230 / hromadske.ua
Людзі з дапамогай ліхтарыкаў паказвалі ратавальнікам, дзе іх шукаць / hromadske.ua
Да раніцы 15 студзеня людзі разабралі каля 3500 тон абломкаў / hromadske.ua
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.