Пры страляніне ў школе ў Фларыдзе загінулі 17 чалавек

Пры страляніне ў школе ў Фларыдзе загінулі 17 чалавек

У школе горада Паркленд ў амерыканскім штаце Фларыда малады чалавек пачаў страляніну. Пры гэтым загінулі 17 чалавек, перадаюць амерыканскія інфармагенцтвы. 

Яшчэ 17 чалавек былі дастаўленыя ў мясцовыя шпіталі. У іх ліку апынуўся стралок — Нікалас Круз. Ён былы вучань гэтай самай школы, выключаны за парушэнне дысцыпліны. Стралка затрымалі паліцыянты прыкладна за 1,5 км ад месца трагедыі. 

Страляніна ў школе адбылася незадоўга да заканчэння заняткаў. Хтосьці (мяркуюць, што гэта мог быць сам Круз) уключыў сігнал пажарнай трывогі. Стралок з паўаўтаматычнай вінтоўкай з магазінам на 30 патронаў, страляў ва ўсіх, хто трапляўся яму на вочы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі