Пры ДТЗ з турыстычным аўтобусам у Польшчы загінулі два чалавекі

Пры ДТЗ з турыстычным аўтобусам у Польшчы загінулі два чалавекі

Два чалавекі загінулі падчас ДТЗ з турыстычным аўтобусам у Куяўска-Паморскім ваяводстве Польшчы. Інцыдэнт адбыўся 18 чэрвеня, перадае БЕЛТА

Паводле папярэдніх звестак, аўтобус выехаў на сустрэчную паласу, а потым з'ехаў у прыдарожны роў. Прычыны аўтаварыі пакуль не вядомыя.

Два чалавекі памерлі на месцы ДТЗ, не менш за 16 пасажыраў атрымалі траўмы. Агулам у аўтобусе ехалі 50 пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі