Прэзідэнт Перу вырашыў распусціць парламент і атрымаў імпічмент

Пэдра Касцілья / АР
Пэдра Касцілья / АР

Прэзідэнт Перу Пэдра Касцілья вырашыў распусціць парламент і атрымаў імпічмент. Як паведамляе Reuters, пасля таго, як ён заявіў пра адпаведны ўказ аб роспуску і ўвядзенні каменданцкай гадзіны, Кангрэс Перу прагаласаваў за імпічмент (раней прэзідэнта абвінавачвалі ў карупцыі): 101 голас за яго адхіленне, шэсць супраць і 10 ўстрымаліся. Заканадаўчы орган заклікаў віцэ-прэзідэнта Дзіну Балуартэ ўступіць на пасаду.

Адзначаецца, што Касцілья страціў саюзнікаў: і міністры, і сілавікі раскрытыкавалі яго рашэнне распусціць парламент. Крытыка прагучала і ад амбасадара ЗША. У Перу канстытуцыйны крызіс, які можа быць нядоўгім. З'явіліся паведамленні пра затрыманне прэзідэнта, якога ўжо называюць "былым".

Пэдра Касцілья быў абраны прэзідэнтам у 2021 годзе.

Прэзідэнт Перу вырашыў распусціць парламент і атрымаў імпічмент
Reuters
Прэзідэнт Перу вырашыў распусціць парламент і атрымаў імпічмент
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі