Прэзідэнт Казахстана зноў прапануе стварыць адзіную сусветную валюту

Адзіную сусветную валюту пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прапануе ў чарговы раз стварыць прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Аб мэтазгоднасці гэтага праекту ён выказаўся на казахстанаіндыйскім бізнэс-форуме ў Дэлі.  Назарбаеў лічыць, што "справядлівая сусветная валюта" замяніла б долар, які ён назваў "недэмакратычнай, несвабоднай, некункурэнтнай валютай", якую, да таго ж "нельга кантраляваць". Прэзідэнт Казахстана спадзяецца, што краіны свету змогуць дамовіцца, каб стварыць "сусветную даходную адзінку для абмену таварамі, якая была б прынятая ААН і кантралявалася б адпаведнымі камісіямі".

"Інтэрфакс" нагадвае, што летась Назарбаеў у сваіх выступленнях ужо прапаноўваў сусветнай супольнасці ва ўмовах фінансавага крызісу і аслаблення пазіцый долара ЗША ў якасці сусветнай валюты абмеркаваць мэтазгоднасць стварэння рэгіянальных валют.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі