Прэзідэнт Казахстана змяніў пасла ў Беларусі
![Прэзідэнт Казахстана змяніў пасла ў Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/20190227194227.jpg.webp?itok=FmVXsx87)
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў змяніў пасла ў Беларусі. Ім стаў Аскар Бейсенбаеў, інфармуе 24.kz. Яму 58 гадоў. Бейсенбаеў — доктар эканамічных навук, юрыст. Дагэтуль ён быў дэпутатам верхняй палаты парламента, кіраваў камітэтам па эканамічнай палітыцы, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве.
Па сумяшчальніцтве Аскар Бейсенбаеў будзе прадстаўляць Казахстан у органах СНД.
Ермухамет Ертысбаеў вызвалены ад пасады пасла Казахстана ў Беларусі. У нашай краіне ён працаваў з восені 2017 года.