Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл "Каждый вечер" ад гурта Remissia

Пасля трох гадоў маўчання мінскі рок-гурт Remissia прадстаўляе на Еўрарадыё новы сінгл "Каждый вечер".


"Мы адрасуем яго маладым людзям, якія жывуць у рэгіёне постсавецкай прасторы са сваімі марамі, надзеямі і ўнутранымі супярэчнасцямі і якім хочацца пачуць музыку на зразумелай ім мове", — распавядае лідар гурта Максім Калачоў.


Сінгл складаюць тры кампазіцыі, якія ўвойдуць у другі альбом каманды. Ён мусіў называцца "Баланс", але апынулася, што пласцінка з такой назвай ёсць у расійскага гурта "Кофе", родам з 80-х.


"Пласцінка будзе вытрыманая прыкладна ў тым жа духу, што і сінгл, — працягвае Максім. — Ён будзе разнастайны па мелодыцы, там можна будзе знайсці водгукі розных стыляў, розных замесаў кшталту заляцанняў з 80-мі, з манчэсцер-хваляй, з нойз-рокам. Але знешне ў большасці гэта будзе вытрымана ў поп-форме куплет-прыпеў. Такія гарадскія ўрбаністычныя замалёўкі і пакуты".


Канцэртная прэзентацыя сінгла адбудзецца ў хуткім часе ў адным з мінскіх клубаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі