"Прессбол": Саладоўнікаў пераходзіць з "Нёмана" ў "Шахцёр"

Паводле звестак уплывовага спартовага выдання, галоўны трэнер гродзенскага футбольнага клуба "Нёман" Сяргей Саладоўнікаў можа ўзначаліць салігорскі "Шахцёр". Ён зменіць на гэтай пасадзе Уладзіміра Жураўля. Як вядома, "Шахцёр" пад кіраўніцтвам Жураўля праваліў другую частку чэмпіянату і саступіў залатыя медалі БАТЭ, заняў толькі другое месца. Гродзенскі "Нёман" стаў чацвёртым у сёлетнім першынстве Беларусі.



"Прессбол" таксама інфармуе, што з "Нёмана" ў "Шахцёр" могуць перайсці гульцы асноўнага складу Гі Стэфан Эсамэ, Яўген Савасцьянаў і Максім Вітус. Наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці, пакуль невядома.



Фота — pressball.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі