Прэс-сакратар Лукашэнкі патлумачыла, навошта ў Беларусь запрасілі экспертаў СААЗ

Прэс-сакратар Лукашэнкі патлумачыла, навошта ў Беларусь запрасілі экспертаў СААЗ

У Беларусь запрасілі экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб паказаць, што нам няма чаго хаваць, паведаміла прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

31 сакавіка на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай кіраўнік дзяржавы даручыў запрасіць у краіну спецыялістаў СААЗ. 

Па словах Эйсмант, гэта выклікана публікацыямі ў СМІ на тэму распаўсюду каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. 

"Гэта даручэнне звязана з тым, што мы цяпер жывём ва ўмовах у тым ліку і інфармацыйнага каранавіруса. Штодня і штогадзіны назіраем шматлікія спробы як мага мацней разгайдаць сітуацыю ў СМІ. Мы ўсё адсочваем і бачым вельмі шмат размоў, спробаў дэзінфармаваць людзей, выкарыстаць сітуацыю для таго, каб падарваць давер да ўлады", — цытуе БЕЛТА словы Наталлі Эйсмант.

Экспертаў СААЗ запросяць, каб паказаць, што Беларусь нічога не хавае. Спіс гэтых экспертаў будзе складаць сама СААЗ. "Гэтым спецыялістам будзе прапанавана ацаніць як працу сістэмы аховы здароўя ў цэлым, так і — падкрэсліваю — цяперашнюю сітуацыю, нашы механізмы процідзеяння самым небяспечным інфекцыям", — патлумачыла прэс-сакратар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі