Прэм'ера Рамана Галоўчанку чакаюць Іран і Сірыя

Раман Галоўчанка (злева): ці ёсць жыццё падчас санкцый? / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Раман Галоўчанка (злева): ці ёсць жыццё падчас санкцый? / Ілюстрацыйнае фота sb.by

22 лістапада прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка з'ехаў за мяжу. Як паведамляе ўрадавая прэс-служба, з афіцыйным візітам ён наведае Іран і Сірыю. Важная згадка не пра перамовы з кіраўніцтвам краін і ўдзел у бізнес-форуме, а "наведванне шэрагу прадпрыемстваў". Ці не іранскія баявыя дроны, ракеты, сярод іншага, цікавяць афіцыйны Мінск? У афіцыйным паведамленні згадваецца толькі біятэхналагічная кампанія CinnaGen. 

У кастрычніку ў Іране знаходзіўся міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Галоўчанка ж мусіць дасягнуць ужо канкрэтных вынікаў.

Турнэ прэм'ера скончыцца 24 лістапада ў Краснадарскім краі Расіі. У Сочы адбудзецца сустрэча з губернатарам.

Прэм'ера Рамана Галоўчанку чакаюць Іран і Сірыя
t.me/government_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі