Прэм’ер-міністрам Іспаніі ўпершыню стаў перакананы атэіст

Прэм’ер-міністрам Іспаніі ўпершыню стаў перакананы атэіст

У Іспаніі ўпершыню ў гісторыі прэм’ер-міністрам стаў перакананы атэіст. У суботу Педра Санчэс прынёс прысягу, адмовіўшыся пры гэтым ад крыжа і Бібліі. Падчас цырымоніі ён паабяцаў выконваць свае абавязкі, кіруючыся сумленнем і гонарам, заставацца лаяльным да караля і абараняць канстытуцыю краіны як яе асноўны закон.

Як перадае ВВС, 46-гадовы лідар сацыялістаў атрымаў падтрымку шасці іншых іспанскіх партыяў і заняў месца Марыяна Рахоя, які сышоў з пасады прэм’ера пасля карупцыйнага скандалу.

Менавіта Санчэс стаў ініцыятарам змяшчэння Рахоя і дамогся ў парламенце галасавання, каб вынесці кіраўніку ўраду вотум недаверу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі