Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў: Не хапае 9 рублёў

Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў: Не хапае 9 рублёў

У Беларусі распрацавалі графік выхаду да канца 2017 года на запланаваны ўзровень заробку — 1000 рублёў у сярэднім па краіне. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, распрацоўкай займалася Мінпрацы і іншыя зацікаўленыя ведамствы. Кабякоў адзначыў, што ў чэрвені намінальны заробак склаў 819,3 рубля, адхіленне ад графіку склала 1%. “Пакуль не дабіраем 9 рублёў”, — цытуе словы прэм’ера БЕЛТА.

У аўторак, 1 жніўня, адбылося пашыранае пасяджэнне Саўміна. На ім абмяркоўваліся вынікі працы айчыннай эканомікі ў першым паўгоддзі, а таксама дадатковыя меры па выкананні задач, пастаўленых на 2017 год. Андрэй Кабякоў заявіў, што ў Беларусі захоўваецца тэндэнцыя росту па асноўных паказчыках эканамічнага развіцця. З сямі найважнейшых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў студзені-чэрвені 2017-га выконваюцца шэсць, адзначыў прэм’ер-міністр. Ён нагадаў пра тое, што ВУП краіны павялічыўся на 1% да паказчыка першага паўгоддзя мінулага года, хаця планавалася 100,2%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі