Прэм'ер Літвы паведаміў, што мае план-"хуліган" па Беларускай АЭС

Прэм'ер Літвы паведаміў, што мае план-"хуліган" па Беларускай АЭС

Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс мае для Беларусі прапанову наконт АЭС, якая будуецца пад Астраўцом (БелАЭС). Кандыдат у прэзідэнты кажа, што ён не прапаноўвае закрыць АЭС, будаўніцтва якой падыходзіць да канца, піша ru.delfi.lt.

"У нас ёсць план-"хуліган". Я прапаную беларусам рашэнне. Рацыянальнае. Не такое, што кажа: "Зачыніце", — заяўляе палітык. Аднак агучваць падрабязнасці гэтага плана ні сам Сквярняліс, ні прадстаўнікі яго каманды не сталі. Гэта нібыта будзе зроблена пазней.

Старшыня парламенцкай камісіі па пытаннях энергетыкі і гарманічнага развіцця Віргіліюс Падэрыс кажа, што Сквярняліс яшчэ не абмяркоўваў з імі свой план. Па словах дэпутата, пазіцыя Літвы наконт БелАЭС адлюстраваная ў законе і пакуль ніхто не прапаноўваў яго змяніць. 

У чэрвені 2017 года Сейм Літвы заканадаўча зацвердзіў, што БелАЭС з'яўляецца небяспечнай і ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі Літвы, навакольнага асяроддзя і здароўя людзей. Урад Літвы зацвердзіў план, як блакаваць імпарт электраэнергіі з БелАЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі