Праз Беларусь у Расію нелегальна пастаўлялі замарожаную рыбную прадукцыю ласосевых парод невядомага паходжання. Схему нелегальных паставак выкрылі спецыялісты Рассельгаснагляду.
Рыба была ўвезеная ў Расію ў студзені 2023 года. Было пазначана, нібыта гэта прадукцыя Фарэрскіх выспаў.
Аднак Дзяржслужба па харчаванні і ветэрынарыі Фарэрскіх выспаў не пацвердзіла, што афармляла дакументы, якія суправаджаюць названую партыю рыбнай прадукцыі.
Расійская служба папрасіла беларускіх калег спыніць афармленне сертыфікатаў "з прадпрыемстваў трэціх краін, якія ўдзельнічаюць у нелегальных схемах паставак рыбнай прадукцыі".