Праваабаронцы: У калоніі "Воўчыя Норы" дзейнічала падпольнае казіно

Праваабаронцы: У калоніі "Воўчыя Норы" дзейнічала падпольнае казіно

У папраўчай калоніі №22 ("Воўчыя Норы" ў Івацэвіцкім раёне) працяглы час дзейнічала падпольнае казіно. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы з "Нью Платформ інавэйшн"

Казіно было арганізаванае асуджанымі, якія адбываюць пакаранне ў калоніі. Там дзейнічалі таталізатар на спартыўныя мерапрыемствы, якія транслююцца па тэлебачанні і праходзяць у самой калоніі (футбол, бодыбілдынг і г.д.), покер на касцях і картачныя гульні. Асноўны даход арганізатарам прыносілі покер і карты. Паводле звестак праваабаронцаў, сумы пройгрышаў вагаліся ад 3000 да 10 000 долараў. 

Гора-гульцы, якія не мелі магчымасці заплаціць такія сумы, сталі звяртацца да сваякоў і сяброў, а тыя ў сваю чаргу — задаваць нязручныя пытанні адміністрацыі калоніі. 

Грошы за пройгрыш прапаноўвалася пераводзіць на спецыяльныя рахункі. Тыя, хто з той ці іншай прычыны не мог выплаціць запазычанасць, адчуваў пагрозы і ўціск з боку "ўладальнікаў". Іх пагражалі пастаяяна збіаць і прысвоіць "нізкі статус". Адміністрацыя калоніі, як заяўляюць праваабаронцы, ставілася да гэтага ўсяго абыякава. 

Паведамляецца, што цяпер частка арганізатараў падпольнага казіно знаходзіцца ў СІЗА. А ў самой калоніі адміністрацыя праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі