Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек. Гэта Ганна Вішняк (узятая пад варту і абвінавачаная па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак"), Сяргей Палоніс (узяты пад варту і абвінавачаны па ч. 2 арт. 293 "Масавыя беспарадкі"), а таксама асуджаныя на 2,5 года супраоўнікі Беларускага металургічнага завода Яўген Говар і Аляксандр Баброў (абодва — ч. 1 арт. 342).

Гэты пераслед праваабаронцы ацэньваюць як палітычна матываваны. Яны адзначаюць, што Вішняк, Палоніс, Говар і Баброў карысталіся гарантаванайц законам свабодай мірных сходаў і выказвання свайго меркавання наконт абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў з-пад варты і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама людзей, затрыманых за мірныя сходы ў паслявыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр “Вясна” (зачынены ўладамі), РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт", Беларускі ПЭН-цэнтр, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Х'юман Канстанта”, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, РГА "Прававая ініцыятыва”.

На сёння ў Беларусі налічваецца 224 палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі